pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД ДОБРУШСКІ

Дата стварэння: 15.03.2024 10:55:20

Дата змены: 28.05.2025 12:04:03


Партыза́нскі атра́д До́брушскі

Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Добрушскага, Чачэрскага, Кармянскага раёнаў Гомельскай вобласці БССР і Клятнянскага раёна Арлоўскай вобласці РСФСР.

Створаны вясной 1942 г. на базе групы М. М. Ігнатовіча [група 4.10.1941 па заданні ЦК КП(б)‌Б накіравана ў варожы тыл], разведвальнай групы А. П. Карабіцына і з мясцовых патрыётаў. На 26 студзеня 1943 г. у атрадзе было 35 партызан. Да кастрычніка 1942 г. атрад дзейнічаў у Добрушскім, Чачэрскім і Кармянскім раёнах, потым перадыслацыраваўся ў Клятнянскі раён і выйшаў у савецкі тыл.

Камандзіры: М. М. Ігнатовіч, Ф. I. Краўчанка.