Дата стварэння: 15.03.2024 10:55:36
Дата змены: 28.05.2025 12:04:03
Партыза́нскі атра́д імя́ К. Я. Варашы́лава
Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Камарынскага раёна Палескай вобласці.
Створаны ў маі 1943 г. з часткі партызан атрада імя Р. І. Катоўскага Палескай вобласці і групы I. А. Шэйна, якая прыбыла ў тыл ворага па заданні ЦК КП(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху.
Летам 1942 г. партызаны ў складзе асобнага атрада імя Р. І. Катоўскага вялі баі па ліквідацыі апорных пунктаў ворага ў вёсках Хракавічы і Шкураты, знішчылі варожы гарнізон у в. Савічы Брагінскага раёна. У 1943 г. падарвалі шмат варожых аўтамашын з жывой сілай, 4 масты на шашы Брагін — Камарын, правялі бой з паліцыяй у в. Людзвіноў.
Атрад (81 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй 22 верасня 1943 г. Камандзір С. I. Філіпенка, камісар I. А. Шэйн, начальнік штаба А. А. Петрусевіч.
У в. Радзін Хойніцкага pаёна ў 1958 г. ў гонар Камарынскага падпольнага райкама КП(б)Б і партызанскага атрада імя К. Я. Варашылава ўстаноўлена мемарыяльная дошка (атрад названы Камарынскім).