pdf

БЕРАЗВЕЦКІ ЛАГЕР СМЕРЦІ

Дата стварэння: 18.05.2024 09:36:25

Дата змены: 25.03.2026 11:02:29


location Google location Yandex

Мемарыяльны комплекс «Урочышча Барок»


Беразве́цкі ла́гер сме́рці, шталаг № 351

Месца масавага знішчэння савецкіх і італьянскіх ваеннапалонных у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Створаны нямецкімі захопнікамі як лагер ваеннапалонных у в. Беразвечча (цяпер у межах г. Глыбокае Віцебскай вобласці) у верасні 1941 г. на тэрыторыі былога базыльянскага манастыра каля воз. Вялікае.

У абгароджаным калючым дротам лагеры плошчай каля 3 га пабудоў не было, вязняў трымалі пад адкрытым небам, амаль не кармілі. Гітлераўцы ўчынялі масавыя расстрэлы. Ад непасільнай працы, голаду, холаду, хвароб у зімовы час штодзён паміралі сотні людзей. Іх трупы не паспявалі вывозіць і закопваць, скідвалі ў возера.

З канца 1943 г., пасля выхаду Італіі з гітлераўскай кааліцыі, у лагер прывозілі італьянскіх салдат і афіцэраў, якія масава гінулі ў ім.

Каб замесці сляды сваіх злачынстваў, гітлераўцы перад расстрэлам распраналі асуджаных, адбіралі дакументы і асабістыя рэчы.

За час існавання лагера да ліпеня 1944 г. тут было загублена больш як 27 тыс. ваеннапалонных.

Ва ўрочышчы Барок, за 500 м ад былога лагера, на могілках савецкіх і італьянскіх ваеннапалонных (56 ям-магіл) пастаўлены помнікі, створаны мемарыяльны комплекс «Урочышча Барок».