Дата стварэння: 18.05.2024 09:40:55
Дата змены: 21.07.2025 09:03:22
Малары́цка-Дама́чаўскі падпо́льны міжрайка́м КП(б)Б
Маларыцка-Дамачаўскі падпольны міжраённы камітэт КП(б)Б, Падпольны міжраённы камітэт КП(б)Б Маларыцкага і Дамачаўскага раёнаў.
Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Маларыцкага і Дамачаўскага раёнаў Брэсцкай вобласці.
Утвораны 19 чэрвеня 1944 г. рашэннем Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)Б, працаваў пад яго кіраўніцтвам.
Узначальваў падпольную і партызанскую барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праводзіў палітычную і арганізатарскую работу сярод насельніцтва Маларыцкага і Дамачаўскага раёнаў. Накіроўваў дзейнасць Маларыцкага падпольнага райкама ЛКСМБ і Дамачаўскага падпольнага райкама ЛКСМБ.
Базіраваўся ў партызанскай брыгадзе імя У. I. Леніна Брэсцкай вобласці.
Скасаваны 20 ліпеня 1944 г.
Сакратар міжрайкама В. Я. Шаракоў; члены міжрайкама: В. М. Грабянёў (адначасова камісар брыгады імя У. І. Леніна), С. А. Даніленка, Р. I. Мурашоў, М. Л. Холадаў (адначасова камандзір атрада імя Г. К. Жукава брыгады імя У. І. Леніна); кандыдаты ў члены міжрайкама: I. А. Вараб’ёў (адначасова камандзір атрада імя К. Я. Варашылава брыгады імя У. І. Леніна), Ф. П. Жураўлёў (адначасова камісар атрада імя Г. К. Жукава брыгады імя У. І. Леніна).