pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД Я. М. ДЗЮРБЫ

Дата стварэння: 18.05.2024 09:55:49

Дата змены: 28.05.2025 12:04:08


Партыза́нскі атра́д Я. М. Дзю́рбы

Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Віцебскай вобласці БССР (Полацкі, Гарадоцкі і Мехаўскі раёны), Калінінскай (Невельскі і Ку́ньінскі раёны) і Смаленскай (Ільінскі і Усвяцкі раёны) абласцей РСФСР.

Створаны ў жніўні 1941 г. У канцы чэрвеня 1941 г. сакратар Баранавіцкага абкама В. Я. Чарнышоў быў накіраваны ЦК КП(б)‌Б у Полацкі раён для арганізацыі партызанскай барацьбы на чале групы (11 чалавек), якая потым падзялілася. За некалькі дзён група вырасла да 24 чалавек, у яе ўвайшлі акружэнцы. У сярэдзіне жніўня 1941 г. група аб’ядналася з групай намесніка камандзіра 113‑га артылерыйскага палка маёра Я. М. Дзюрбы і камісара палка І. В. Пратасава ў складзе 19 чалавек.

У канцы верасня 1941 г. атрад перамясціўся на тэрыторыю Усвяцкага раёна, дзе да атрада далучыўся сакратар Усвяцкага райкама ВКП(б) Ермалаеў. У канцы восені 1941 г. на тэрыторыі Калошынскага сельсавета да атрада далучыліся мясцовыя партызанскія групы на чале з капітанам І. Ф. Ільіным (21 чалавек) і старшым лейтэнантам Якубам (27 чалавек). Атрад у гэты час налічваў 96 чалавек. На пачатку зімы атрадам былі накіраваны 2 арганізатарскія групы на тэрыторыю Бараноўскага і Севасцьянаўскага сельсаветаў Усвяцкага раёна для аб’яднання разрозненых груп чырвонаармейцаў, якія жылі па 5–7 чалавек у зямлянках, і мясцовых камуністаў. Група на чале з І. В. Пратасавым змагла да студзеня 1942 г. сфарміраваць і ўзброіць атрад колькасцю 50 чалавек. У лістападзе 1941 г. — студзені 1942 г. атрад галоўным чынам нападаў на паліцэйскія пункты.

Атрад увайшоў у баявыя парадкі часцей 4‑й ударнай арміі 27 студзеня 1942 г. у раёне в. Царкавішча (Усвяцкі раён Смаленскай вобласці РСФСР).

Камандзір Я. М. Дзюрба; камісары: В. Я. Чарнышоў, І. В. Пратасаў (загінуў).