pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД 112‑ы ГОРАЦКІ

Дата стварэння: 18.05.2024 09:56:42

Дата змены: 15.05.2025 15:02:01


Партыза́нскі атра́д 112‑ы Го́рацкі

Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Горацкага і Шклоўскага раёнаў Магілёўскай вобласці, Аршанскага і Дубровенскага раёнаў Віцебскай вобласці.

Створаны ў верасні 1943 г. з асобных груп партызанскай брыгады 17‑й. Дзейнічаў самастойна, з лістапада 1943 г. быў падначалены атраду 35‑А (з лютага 1944 атрад 115‑ы, гл. Партызанская брыгада 115‑я Горацкая), з мая 1944 г. зноў дзейнічаў як асобны.

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгуначным участку Орша — Пагодзіна і шашэйных дарогах Орша — Дуброўна, Орша — Горкі, Орша — Магілёў. З 28 верасня 1943 г. да 12 сакавіка 1944 г. пусцілі пад адхон варожы эшалон, спалілі і падарвалі 5 мастоў, 11 аўтамашын. У Аршанским раёне каля в. Якаўлевічы напалі на канвойную каманду і вызвалілі мірных жыхароў ад вывазу на катаржныя работы ў Германію, у в. Маркавічы падарвалі склад, разграмілі варожы гарнізон. Атрад 22 мая 1944 г. удзельнічаў у прарыве блакады ў Горацкім раёне.

Атрад злучыўся з Чырвонай арміяй 26 чэрвеня 1944 г., на той момант у ім налічваўся 681 партызан.

Камандзір атрада В. Д. Шараў; камісары: У. З. Бурлаеў, П. С. Равякаў (загінуў); начальнік штаба С. Ц. Кучмій.