pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД 113-ы

Дата стварэння: 18.05.2024 09:56:57

Дата змены: 15.05.2025 15:02:01


Партыза́нскі атра́д 113‑ы

Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці, Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці і Ганцавіцкага, Лунінецкага, Пінскага, Целяханскага раёнаў Пінскай вобласці.

Створаны ў верасні 1942 г. як дыверсійны з партызан, вылучаных 112‑м атрадам (арганізаваны ў красавіку 1942, з кастрычніка 1942 атрад імя В. М. Молатава, са снежня 1943 у партызанскай брыгадзе імя Ф. Э. Дзяржынскага Брэсцкай вобласці).

У чэрвені 1943 г. расфарміраваны. Частка партызан перададзена асобнаму дыверсійна-разведвальнаму партызанскаму атраду I. П. Топкіна, большасць перайшла ў атрад імя В. М. Молатава (былы 112‑ы). На дзень расфарміравання налічваў больш за 90 партызан.

Камандзір атрада: М. Р. Арцёменка, камісар Г. I. Качарын, начальнік штаба І. М. Церашэнкаў.