pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД 2-і

Дата стварэння: 18.05.2024 09:57:29

Дата змены: 11.09.2024 15:00:12


Партыза́нскі атра́д 2‑і

Дзейнічаў у час Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі зкахопнікамі тэрыторыі Шклоўскага, Прапойскага, Чэрыкаўскага, Краснапольскага і іншых раёнаў Магілёўскай вобласці.

Створаны ў верасні 1942 г. У лістападзе 1942 г. — сакавіку 1943 г. дзейнічаў у складзе групы атрадаў М. М. Іванова.

Партызаны праводзілі аперацыі на чыгуначным участку Пагодзіна — Сура́ж (Расія) на лініі Орша — Сура́ж, на лініі Магілёў — Крычаў і на прылеглых да іх шашэйных і грунтавых дарогах. Толькі ў студзені 1943 г. на чыгуначнай лініі Крычаў — Сура́ж падарвалі 3 эшалоны.

Атрад (97 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй 29 верасня 1943 г.

Камандзіры атрада: Ф. I. Чабыкін, Я. П. Кірылаў; камісары: Я. П. Кірылаў, С. З. Праскурын.