pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД 3-і

Дата стварэння: 18.05.2024 09:57:41

Дата змены: 11.09.2024 14:59:46

Партыза́нскі атра́д 3‑і

Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Горацкага, Дрыбінскага, Крычаўскага, Прапойскага, Чэрыкаўскага, Шклоўскага раёнаў Магілёўскай вобласці і Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці.

Створаны ў верасні 1942 г., з кастрычніка ў складзе групы атрадаў М. М. Іванова, з сакавіка 1943 г. дзейнічаў самастойна, са жніўня ў Паўночна-Усходняй ваенна-аператыўнай зоне Магілёўскай вобласці.

Партызаны грамілі варожыя гарнізоны, у т. л. у вёсках Целяшы Прапойскага, Бакунавічы Чэрыкаўскага раёнаў і інш.

Атрад (214 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй 2 кастрычніка 1943 г.

Камандзір атрада I. В. Кананыхін, камісар Я. I. Мартыненка, начальнік штаба І. І. Ценішчаў.