Дата стварэння: 18.05.2024 09:59:14
Дата змены: 28.05.2025 12:04:08
Партыза́нскі атра́д імя́ М. І. Калі́ніна
Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Мастоўскага і Казлоўшчынскага раёнаў Баранавіцкай вобласці, Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці.
Створаны ў сакавіку 1944 г. з часткі асабовага саставу расфарміраванай партызанскай брыгады імя М. I. Калініна Мінскай вобласці (камандзір Л. І. Сарока) і перададзены Баранавіцкаму партызанскаму злучэнню.
Ажыццявіў рэйд з Пухавіцкага pаёна Мінскай вобласці ў Мастоўскі раён Баранавіцкай вобласці з 17 красавіка да 26 мая 1944 г.
Атрад (88 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй 14 ліпеня 1944 г.
Камандзір Л. I. Сарока (загінуў), камісар А. Д. Ламаноўскі, начальнік штаба В. М. Пак.