ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА ІМЯ М. І. КАЛІНІНА, Мінскай вобласці, камандзір Л. І. Сарока
pdf

ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА ІМЯ М. І. КАЛІНІНА

Дата стварэння: 18.05.2024 09:52:44

Дата змены: 11.09.2024 14:52:01

Партыза́нская брыга́да імя́ М. I. Калі́ніна

Дзейнічала ў час Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Рудзенскага, Мінскага, Пухавіцкага раёнаў Мінскай вобласці.

Створана ў снежні 1943 г. на базе атрада імя М. І. Калініна, пры фарміраванні брыгады арганізаваны атрады імя Р. К. (Сярго) Арджанікідзэ, імя С. М. Кірава і імя В. М. Молатава. Партызаны праводзілі аперацыі на варожых камунікацыях, вялі разведвальную работу ў Мінску.

У сакавіку 1944 г. распараджэннем Беларускага штаба партызанскага руху брыгада расфарміравана, з яе асабовага саставу ўзноўлены партызанскі атрад імя М. I. Калініна Мінскай вобласці і сфарміраваны партызанскі атрад імя М. І. Калініна Баранавіцкай вобласці, а таксама асобныя дыверсійна-разведвальныя групы М. П. Філановіча і М. А. Шпака.

Камандзір брыгады Л. I. Сарока, камісар П. А. Сачак, начальнік штаба А. Ф. Дубінін.