ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД ІМЯ Э. ТЭЛЬМАНА, Брэсцкай вобласці, камандзір М. І. Каваленка
pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД ІМЯ Э. ТЭЛЬМАНА

Дата стварэння: 18.05.2024 10:03:54

Дата змены: 20.06.2025 10:47:26


Партыза́нскі атра́д імя́ Э. Тэ́льмана

Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Высокаўскага і Сямяціцкага раёнаў Брэсцкай вобласці.

Пачаў арганізоўвацца ў кастрычніку 1941 г. у Высокаўскім pаёне з байцоў і камандзіраў 212‑га палка, якія не выйшлі з акружэння, і жыхароў вёсак Кусічы, Агароднікі і інш.

Атрад рушыў на ўсход 19 мая 1942 г. для злучэння з Чырвонай арміяй. Каля мястэчка Жалудок Баранавіцкай вобласці разгрупаваўся. Група пад камандаваннем М. І. Каваленкі прыбыла ў ліпені 1942 г. у Бягомльскі раён Мінскай вобласці і ўлілася ў атрад «Рамана» (гл. Партызанская брыгада «Жалязняк» Мінскай вобласці). Група на чале з М. В. Чарапанавым выйшла ў Лагойскі раён і аб’ядналася з партызанскай групай Б. У. Мацюгіна ў атрад «За Радзіму» (гл. у арт. Партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ Вілейскай вобласці).

У чэрвені 1942 г. у атрадзе было 40 партызан.

Камандзір М. I. Каваленка.