Дата стварэння: 31.05.2024 10:57:13
Дата змены: 03.06.2025 10:26:37
Партыза́нская брыга́да 17‑я
Дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Дрыбінскага, Чавускага, Прапойскага і Быхаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці.
Створана ў жніўні 1943 г. на базе 4‑га батальёна партызанскага палка «Трынаццаць» Смаленскай і Магілёўскай абласцей (у чэрвені 1943 атрад Д. Ф. Вайстрова, які ўключаў значную частку сіл разгрупаванай у кастрычніку 1942 у ходзе баёў з карнікамі партызанскай брыгады «Звязда» Магілёўскай вобласці, увайшоў у полк як 4‑ы батальён), роты батальёна пры фарміраванні брыгады перайменаваны ў атрады 123‑і, 124‑ы, 125‑ы. У верасні 1943 г. арганізаваны атрад 122‑і, у кастрычніку — 124‑А.
Удзельнічаючы ў аперацыі «Рэйкавая вайна», партызаны падарвалі больш за 570 рэек на чыгуначнай лініі Магілёў — Крычаў. У кастрычніку 1943 г. змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Быхаўскім pаёне, потым разгрупаваліся на асобныя падраздзяленні, якія вялі манеўраныя абарончыя баі.
Брыгада злучылася з Чырвонай арміяй 1 кастрычніка (атрад 124‑ы) і 2 снежня (астатнія атрады) 1943 г., перад злучэннем уключала атрады 122‑і, 123‑і, 124‑ы, 124‑А, 125‑ы, у складзе якіх змагаліся 457 партызан.
Камандзір брыгады М. I. Кітаеў, камісар П. С. Равякоў, начальнік штаба Б. А. Сяргееў.