pdf

ЗЭЛЬВА

Дата стварэння: 10.06.2024 17:00:32

Дата змены: 11.09.2024 14:59:13


location Google location Yandex

Зэльва (мемарыял Вялікай Айчыннай вайны)


ЗЭЛЬВА, гарадскі пасёлак

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і ахвяр фашызму ў гарадскім пасёлку Зэльва (Фота: foto-planeta.com).

ЗЭЛЬВА, гарадскі пасёлак

Мемарыяльны комплекс Баявой Славы ў гарадскім пасёлку Зэльва.

ЗЭЛЬВА, гарадскі пасёлак

Памятны знак у гонар воінаў Чырвонай арміі, якія вялі абарончыя баі на рацэ Зальвянка, у гарадскім пасёлку Зэльва.

Зэ́льва

Гapадскі пасёлак, цэнтр Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці, на р. Зальвянка. За 128 км на паўднёвы ўсход ад г. Гродна, за 233 км ад Мінска, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Зэльва (на лініі Ваўкавыск — Слонім), на аўтадарозе Ваўкавыск — Слонім.

У 1940 г. у Зэльве было 3 074 жыхары.

Да 1940 г. мястэчка.

У 1940–1962 гг. і з 1966 г. цэнтр раёна.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Зэльва акупіравана 1 ліпеня 1941 г. Нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі ў Зэльве і раёне 6 049 мірных жыхароў, у т. л. у гета ў в. Дзярэчын (цяпер аграгарадок) Зэльвенскага раёна 4,1 тыс. чалавек, большасць яўрэяў з раённага цэнтра былі вывезены ў іншыя месцы, у т. л. у гета ў г. Ваўкавыск, у канцлагеры Асвенцым і Трэблінка, дзе і загінулі.

У раёне дзейнічалі Зэльвенскі падпольны райкам КП(б)‌Б і Зэльвенскі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада Ленінская, партызанская брыгада «Перамога».

Зэльва вызвалена 12 ліпеня 1944 г. воінамі 169‑й стралковай дывізіі (палкоўнік Ф. А. Вяроўкін) 40‑га стралковага корпуса 3‑й арміі 2‑га Беларускага фронту ў ходзе Беластоцкай аперацыі 1944 г.

У Зэльве знаходзяцца:

  • брацкая магіла савецкіх воінаў і ахвяр фашызму, на якой пастаўлены помнік;

  • мемарыяльны комплекс Баявой Славы на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан;

  • памятны знак у гонар воінаў Чырвонай арміі, якія ў канцы чэрвеня 1941 г. пад камандаваннем генерала Д. М. Карбышава вялі абарончыя баі каля Зальвянкі.