pdf

ДЗІВІНСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКАМ КП(б)‌Б

Дата стварэння: 13.06.2024 09:18:17

Дата змены: 24.03.2026 10:38:16


Дзі́вінскі падпо́льны райка́м КП(б)‌Б

Дзівінскі падпольны раённы камітэт КП(б)‌Б.

Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Дзівінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Створаны 4 снежня 1943 г. рашэннем Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)‌Б, працаваў пад яго кіраўніцтвам.

Цэнтральны камітэт КП(б)‌Б 23 лістапада 1943 г. прызначыў сакратаром райкама М. П. Леановіча, але ў снежні Брэсцкі падпольны абкам з дазволу ЦК КП(б)‌Б накіраваў яго на пасаду сакратара Кобрынскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

Райкам узначальваў падпольную і партызанскую барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праводзіў палітычную і арганізатарскую работу сярод насельніцтва раёна і партызан.

Базіраваўся ў партызанскім атрадзе імя М. А. Шчорса Брэсцкай вобласці.

Друкаванага органа не меў.

Спыніў сваю дзейнасць 30 сакавіка 1944 г.

Сакратар райкама А. І. Федасюк; члены райкама: Д. Я. Зуеў, М. Казлоў, З. І. Южная (усе з 3.3.1944).