pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД «АЛЕСЯ»

Дата стварэння: 13.06.2024 09:30:23

Дата змены: 15.05.2025 15:02:01


Партыза́нскі атра́д «Але́ся»

Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Клімавіцкага, Чэрыкаўскага і Крычаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці.

Створаны ў чэрвені 1942 г.

Партызаны дзейнічалі самастойна і з разведвальна-дыверсійнай групай «Качубея» Заходняга фронту. Спалілі 11 цыстэрнаў з гаручым. Правялі баі з нямецкай паліцыяй каля в. Старыя Жаркі Клімавіцкага pаёна, з карнікамі каля в. Станкі Чэрыкаўскага раёна. Разам з партызанамі атрадаў «Валянціна Маёрава», «Чапай», групы «Качубея» 2 верасня 1942 г. пачалі рэйд з в. Ду́бравіца Клімавіцкага раёна за лінію фронту.

Атрад (33 партызаны) выйшаў у савецкі тыл 29 верасня 1942 г.

Камандзір атрада А. Л. Кастроўскі («Алесь», загінуў), камісар I. М. Пяроўскі.