Дата стварэння: 13.06.2024 09:31:07
Дата змены: 11.09.2024 14:59:29
Партыза́нскі атра́д 106‑ы
Дзейнічаў у час Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці і Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці.
Створаны ў маі 1943 г.
Атрад (137 партызан і 421 чалавек сямейнага атрада) злучыўся з Чырвонай арміяй 9 ліпеня 1944 г.