ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА ІМЯ М. І. КАЛІНІНА, Мінскай вобласці, камандзір З. І. Нянахаў
pdf

ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА ІМЯ М. І. КАЛІНІНА

Дата стварэння: 04.07.2024 09:51:54

Дата змены: 11.09.2024 14:59:13


Партыза́нская брыга́да імя́ М. I. Калі́ніна

Дзейнічала ў час Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Плешчаніцкага раёна Мінскай вобласці.

Створана ў сакавіку 1944 г. на базе асобнага атрада імя М. І. Калініна (арганізаваны ў сакавіку 1943 на базе групы партызан, вылучанай атрадам «Барацьба» партызанскай брыгады «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага, і дыверсійнай групы М. П. Плюйко, якая прыбыла з-за лініі фронту па заданні Беларускага штаба партызанскага руху), адначасова з яго былі вылучаны атрады імя С. Г. Лазо і імя М. А. Шчорса, у маі 1944 г. арганізаваны атрад імя Я. М. Свярдлова.

Партызаны пусцілі пад адхон 18 варожых эшалонаў, знішчылі 55 аўтамашын. У чэрвені 1944 г. падарвалі больш за 570 рэек, некалькі мастоў. Разам з часцямі Чырвонай арміі наводзілі пераправы цераз рэкі Цна і Гайна, удзельнічалі ў вызваленні Плешчаніц.

Брыгада злучылася з Чырвонай арміяй 28 чэрвеня 1944 г., на той момант уключала атрады імя М. І. Калініна, імя С. Г. Лазо, імя М. А. Шчорса, імя Я. М. Свярдлова, у якіх налічвалася 511 партызан.

Камандзір брыгады З. I. Нянахаў; камісар I. I. Ясіновіч; начальнікі штаба: У. С. Міхайлоўскі, Ю. М. Мякішаў.

У гонар штаба брыгады ў в. Прусавічы Лагойскага pаёна Мінскай вобласці ў 1975 г. пастаўлены помнік.