Дата стварэння: 20.08.2024 15:34:28
Дата змены: 24.03.2026 10:38:16
Лагі́шынскі падпо́льны райка́м КП(б)Б
Лагішынскі падпольны раённы камітэт КП(б)Б.
Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Лагішынскага раёна Пінскай вобласці.
Створаны 16 ліпеня 1943 г. рашэннем Пінскага падпольнага абкама КП(б)Б, дзейнічаў пад яго кіраўніцтвам.
Узначальваў падпольную і партызанскую барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праводзіў палітычную і арганізатарскую работу сярод насельніцтва раёна і партызан.
Базіраваўся з лістапада 1943 г. у партызанскай брыгадзе імя В. У. Куйбышава Пінскай вобласці.
Друкаванага органа не меў.
Спыніў сваю дзейнасць 10 ліпеня 1944 г.
Сакратар райкама Ф. С. Міхалковіч (адначасова да лістапада 1943 камісар атрада імя Р. К. Арджанікідзэ, потым — брыгады імя В. У. Куйбышава); члены райкама: С. Т. Берасцень, А. Д. Пінчук (да 24.12.1943), У. М. Антановіч (з 24.12.1943, адначасова камандзір брыгады імя В. У. Куйбышава).