ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА 1-я, асобага партызанскага злучэння «Трынаццаць»
pdf

ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА 1-я

Дата стварэння: 20.08.2024 15:38:53

Дата змены: 21.08.2025 09:34:33


Партыза́нская брыга́да 1‑я асобага партызанскага злучэння «Трынаццаць».

Дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Бялыніцкага, Круглянскага, Шклоўскага раёнаў Магілёўскай вобласці і Крупскага раёна Мінскай вобласці.

Створана 1 чэрвеня 1944 г. на базе 1‑га батальёна партызанскага палка «Трынаццаць»; у брыгадзе сфарміраваны атрады 1‑ы, 2‑і і 3‑і; уваходзіла ў асобае партызанскае злучэнне «Трынаццаць».

Партызаны брыгады наносілі ўдары па варожых камунікацыях у раёне чыгунак Барысаў — Орша, Магілёў — Шклоў, 20 чэрвеня 1944 г. падарвалі 250 рэек.

Брыгада злучылася з Чырвонай арміяй 30 чэрвеня 1944 г., на той час уключала 1‑ы, 2‑і і 3‑і атрады; колькасны склад на момант злучэння не вызначаны; на момант расфарміравання брыгады 23 ліпеня 1944 г. у ёй налічвалася 289 партызан.

Камандзір брыгады М. I. Масквін, камісар М. К. Гардзіенкаў, начальнік штаба К. М. Кустаў.