Дата стварэння: 31.05.2024 11:09:46
Дата змены: 10.07.2025 14:29:22
«Трына́ццаць»
Асобае партызанскае злучэнне «Трынаццаць».
Дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Бялыніцкага, Бярэзінскага і Шклоўскага раёнаў Магілёўскай вобласці і Крупскага раёна Мінскай вобласці.
Створана 1 чэрвеня 1944 г. у Бялыніцкім раёне паводле ўказання Беларускага штаба партызанскага руху на базе партызанскага палка «Трынаццаць»; батальёны 1‑ы, 3‑і і 5‑ы рэарганізаваны адпаведна ў партызанскую брыгаду 1‑ю, партызанскую брыгаду 3‑ю, партызанскую брыгаду 5‑ю, батальёны 2‑і і 6‑ы — у партызанскі атрад 11‑ы і партызанскі атрад 12‑ы, атрад «Перамога» перайменаваны ў партызанскі атрад 13‑ы.
Злучылася з Чырвонай арміяй 29–30 чэрвеня 1944 г., на той момант уключала партызанскія брыгады 1‑ю, 3‑ю і 5‑ю, асобныя партызанскія атрады 11‑ы, 12‑ы і 13‑ы. Колькасны склад не вызначаны.
Камандзіры: С. У. Грышын, С. В. Пахомаў (выконваў абавязкі); камісар I. А. Стралкоў; начальнік штаба С. П. Скварцоў.
У гонар злучэння ў в. Эсьмоны Бялыніцкага pаёна ў 1976 г. устаноўлена мемарыяльная дошка.