Дата стварэння: 04.07.2024 10:02:16
Дата змены: 11.09.2024 14:52:01
Партыза́нскi атра́д 12‑ы
Дзейнічаў у час Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Смаленскай вобласці РСФСР, Магілёўскай і Мінскай абласцей БССР.
Створаны ў чэрвені 1943 г. ў партызанскім палку «Трынаццаць» Смаленскай вобласці РСФСР, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей БССР, з верасня 1943 г. — 6‑ы батальён палка. З 1 чэрвеня 1944 г. — атрад 12‑ы асобага партызанскага злучэння «Трынаццаць» Магілёўскай вобласці.
Партызаны праводзілі дыверсіі на камунікацыях ворага, у час 3‑га этапу аперацыі «Рэйкавая вайна» 20 чэрвеня 1944 г. удзельнічалі ў разбурэнні чыгуначнага палатна на ўсход ад чыгуначнай станцыі Крупкі Крупскага раёна Мінскай вобласці на лініі Мінск — Орша.
Атрад (265 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй 30 чэрвеня 1944 г.
Камандзіры атрада: I. А. Макаранка, М. В. Зайцаў, Я. Л. Дулькін; камісары: А. I. Палякоў, В. М. Герасімаў, I. Я. Абаротаў; начальнікі штаба: Гулідаў, В. С. Пуставойт.