pdf

ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА 5-я

Дата стварэння: 31.05.2024 10:53:57

Дата змены: 11.09.2024 15:07:20

Партыза́нская брыга́да 5‑я

Дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Бялыніцкага, Бярэзінскага, Круглянскага, Шклоўскага раёнаў Магілёўскай вобласці і Крупскага раёна Мінскай вобласці.

Створана 1 чэрвеня 1944 г. на базе 5‑га батальёна партызанскага палка «Трынаццаць» Смаленскай вобласці РСФСР і Магілёўскай вобласці, які быў разгорнуты ў брыгаду ў складзе чатырох атрадаў (7‑га, 8‑га, 9‑га і 10‑га), уваходзіла ў асобае партызанскае злучэнне «Трынаццаць».

Партызаны вялі баі з ворагам, ратавалі мірнае насельніцтва ад загубы.

Брыгада ўдзельнічала ў аперацыі «Рэйкавая вайна». Асноўны ўдар партызаны наносілі на чыгуначным участку Барысаў — Орша на лініі Мінск — Орша, 20 чэрвеня 1944 г. каля станцыі Бобр Крупскага раёна Мінскай вобласці падарвалі каля 400 рэек.

Брыгада злучылася з Чырвонай арміяй 29 чэрвеня 1944 г., на той момант уключала атрады 7‑ы, 8‑ы, 9‑ы, 10‑ы, у якіх змагаліся 494 партызаны.

Камандзір брыгады I. Т. Мацяш, камісар У. К. Шаўчук, начальнік штаба В. М. Пракапенкаў.