pdf

АДРАДЖЭННЕ

Дата стварэння: 12.04.2023 10:30:23

Дата змены: 11.09.2024 15:08:53


location Google location Yandex

Адраджэнне, пасёлак, Рагачоўскі раён


Адраджэ́нне

Пасёлак на тэрыторыі Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, знішчаны нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзіўся за 4 км на поўдзень ад в. Ходасавічы Збароўскага сельсавета. Перад вайной у пасёлку жылі 140 чалавек.

Гітлераўцы ў час карнай аперацыі 23 верасня 1943 г. загубілі 61 жыхара і спалілі пасёлак (25 двароў).

Пасля вайны не адрадзіўся.

У 1970 г. на магіле ахвяр фашызму ўстаноўлены абеліск.

Пасёлак увекавечаны ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».


Літаратура
  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1985.

  2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  3. Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941—1944) / Рэдкал.: У. М. Міхнюк (старшыня) [і інш.]. – Мінск: БелНДЦДААС, 1995.

  4. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  5. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Рагачоўскага раёна / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994.

  6. Хатынский некрополь: документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2014.