pdf

БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛ-САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ

Дата стварэння: 12.04.2023 10:35:29

Дата змены: 11.09.2024 15:08:54

Белару́ская нацыяна́л-сацыялісты́чная па́ртыя (БНСП)

Арганізацыя беларускіх фашыстаў у 1930–1940‑я гг.

Пачала стварацца ў 1933 г. у Вільні па ініцыятыве групы пранямецка настроеных беларускіх нацыяналістаў. З 1934 г. працаваў прэзідыум Беларускага нацыянал-сацыялістычнага актыву (старшыня Ф. І. Акінчыц), які ў 1936 г. быў пераўтвораны ў БНСП.

Друкаваны орган — часопіс «Новы шлях».

Партыя была забаронена ўладамі Польшчы. Гэта прымусіла яе старшыню Ф. І. Акінчыца ў 1939 г. пераехаць у Берлін.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны і акупацыяй нямецка-фашысцкімі захопнікамі Беларусі БНСП спрабавала аднавіць сваю дзейнасць, але не мела падтрымкі сярод беларускага насельніцтва і ў нямецкіх улад. Верагодна, распалася пасля смерці Ф. І. Акінчыца (сакавік 1943).