pdf

«ГАЗЭТА СЛУЧЧЫНЫ»

Дата стварэння: 12.04.2023 10:39:00

Дата змены: 11.09.2024 16:10:52


«Газэ́та Слу́ччыны»

Пранацысцкая газета, якая выдавалася пад кантролем нямецка-фашысцкіх улад у г. Слуцк Мінскай вобласці на беларускай мове з 14 сакавіка 1943 г. да 18 чэрвеня 1944 г. у час Вялікай Айчыннай вайны.

Выходзіла раз на тыдзень.

Адказныя рэдактары: Р. Казак, У. С. Клішэвіч, Л. Случанін.

Змяшчала матэрыялы (пераклады з нямецкай мовы) пра падзеі на франтах Другой сусветнай вайны і ў свеце ў інтэрпрэтацыі нацысцкай прапаганды, пра барацьбу акупантаў і мясцовай паліцыі супраць партызан, антысавецкую і антысеміцкую публіцыстыку і інш.

Выйшла 66 нумароў.


Літаратура
  1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 2: Беліцк—Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994.

  2. Жумарь С. В. Оккупационная периодическая печать на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны (на материалах белорусскоязычных изданий): Автореф. дис. канд. ист. наук: 17.04.1996. – Минск: институт истории АН Беларуси, 1996.