Анто́наўка
Вёска на тэрыторыі Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася ў Маляціцкім сельсавеце. Перад вайной у вёсцы жылі 115 чалавек.
У верасні 1941 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (92 чалавекі), вёску (22 двары) спалілі.
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы пахавання ахвяр фашызму ў 2004 г. пастаўлена стэла. У 2017 г. у аграгарадку Маляцічы Крычаўскага раёна адкрыты помнік жыхарам Антонаўкі яўрэйскай нацыянальнасці, загубленым акупантамі.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Могилёвская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2021.
Холокост в Беларуси: трагедия и память: документы и материалы / сост.: В. Д. Селеменев (руководитель) [и др.]. – Минск: Колорград, 2022.