pdf

АНТОНАЎКА

Дата стварэння: 14.04.2023 10:59:58

Дата змены: 11.09.2024 16:20:14


location Google location Yandex

Антонаўка, вёска, Крычаўскі раён


Анто́наўка

Вёска на тэрыторыі Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася ў Маляціцкім сельсавеце. Перад вайной у вёсцы жылі 115 чалавек.

У верасні 1941 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (92 чалавекі), вёску (22 двары) спалілі.

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы пахавання ахвяр фашызму ў 2004 г. пастаўлена стэла. У 2017 г. у аграгарадку Маляцічы Крычаўскага раёна адкрыты помнік жыхарам Антонаўкі яўрэйскай нацыянальнасці, загубленым акупантамі.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».


Літаратура
  1. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Могилёвская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2021.

  2. Холокост в Беларуси: трагедия и память: документы и материалы / сост.: В. Д. Селеменев (руководитель) [и др.]. – Минск: Колорград, 2022.