pdf

АРЛОВА

Дата стварэння: 14.04.2023 11:00:13

Дата змены: 11.09.2024 16:20:14


location Google location Yandex

Арлова, вёска, Полацкі раён


Арло́ва

Вёска на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 5 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Новыя Гараны Гаранскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 59 чалавек.

У чэрвені 1942 г. у час карнай аперацыі гітлераўцы загубілі 21 жыхара, у т. л. дзяцей, і спалілі вёску (10 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».