pdf

АСАВІНА

Дата стварэння: 14.04.2023 11:00:26

Дата змены: 11.09.2024 16:20:14


location Google location Yandex

Асавіна, вёска, Ушацкі раён


Асаві́на

Вёска на тэрыторыі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 2 км на паўднёвы захад ад в. Капылоўшчына Кубліцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 40 чалавек.

У чэрвені 1942 г. у час карнай аперацыі гітлераўцы загубілі 40 жыхароў, у т. л. 14 дзяцей, разрабавалі маёмасць і спалілі вёску (22 двары).

Пасля вайны не адрадзілася.

У 1965 г. на месцы вёскі пастаўлена стэла.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».