pdf

АСАВІНО

Дата стварэння: 14.04.2023 11:00:40

Дата змены: 11.09.2024 16:20:14


location Google location Yandex

Асавіно, вёска, Лагойскі раён


Асавіно́

Вёска на тэрыторыі Лагойскага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася на тэрыторыі Акцябрскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 54 чалавекі.

У час карнай аперацыі 5 мая 1943 г. гітлераўцы загубілі 25 жыхароў, у т. л. 8 дзяцей, і спалілі вёску (14 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі ўстаноўлены абеліск.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».