Баравы́я
Вёска на тэрыторыі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 1 км на паўночны захад ад в. Стараселле Вялікадолецкага сельсавета.
У 1943 г. у час карнай аперацыі гітлераўцы загубілі жыхароў і спалілі вёску (7 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
У 1976 г. на месцы вёскі пастаўлены мемарыяльны знак.