pdf

ВАЎКАВЫСКІЯ ВАЙСКОВЫЯ ЗЛУЧЭННІ І ЧАСЦІ

Дата стварэння: 14.04.2023 11:03:11

Дата змены: 01.11.2024 14:41:24

Ваўкавы́скія вайско́выя злучэ́нні i ча́сці

За вызваленне г. Ваўкавыск (14.7.1944) у ходзе Беластоцкай аперацыі 1944 г. у час Вялікай Айчыннай вайны паводле загаду Вярхоўнага галоўнакамандуючага ад 25 ліпеня 1944 г. ганаровае найменне «Ваўкавыскія» атрымала 11 злучэнняў і часцей 3‑й агульнавайсковай і 4‑й паветранай армій 2‑га Беларускага фронту.

Часці і злучэнні, якім нададзена ганаровае найменне «Ваўкавыскія»: 28‑я зенітная артылерыйская дывізія (палкоўнік Г. Я. Драбкоў), 10‑я інжынерна-сапёрная брыгада (палкоўнік Я. I. Арцішэўскі), 44‑я асобная знішчальна-процітанкавая артылерыйская брыгада (палкоўнік М. Г. Сыраваткін), 1311‑ы армейскі знішчальна-процітанкавы полк (падпалкоўнік А. М. Гароднічаў), 1888‑ы самаходны артылерыйскі полк (маёр П. Н. Вядзёхін), 475‑ы армейскі мінамётны полк (падпалкоўнік Я. К. Мудрэнка), 43‑і гвардзейскі штурмавы авіяполк (падпалкоўнік А. Д. Сакалоў), 198‑ы штурмавы авіяполк (маёр Я. I. Селіванаў), 979‑ы знішчальны авіяполк (маёр Г. I. Раманцоў), 109‑ы асобны полк сувязі (падпалкоўнік П. М. Куртукоў), 9‑ы асобны матарызаваны пантонна-маставы батальён (падпалкоўнік Р. М. Скляр).

Войскам, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Ваўкавыска, загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага ад 14 ліпеня 1944 г. аб’яўлена падзяка, у Маскве дадзены салют 12 артылерыйскімі залпамі са 124 гармат.