pdf

КАМАРЫН

Дата стварэння: 14.04.2023 11:06:09

Дата змены: 25.10.2024 10:05:06


location Google location Yandex

Камарын (мемарыял Вялікай Айчыннай вайны)


КАМАРЫН, гарадскі пасёлак

Помнік у гонар воінаў-вызваліцеляў у гарадскім пасёлку Камарын.

КАМАРЫН, гарадскі пасёлак

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі пры фарсіраванні ракі Днепр і вызваленні гарадскога пасёлка Камарын і суседніх вёсак, і партызан.

КАМАРЫН, гарадскі пасёлак

Мемарыяльны комплекс «Парк Перамогі» ў гарадскім пасёлку Камарын.

Кама́рын

Гapадскі пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці, прыстань на р. Дняпро. За 52 км на поўдзень ад г. Брагін, за 159 км ад г. Гомель, за 404 км ад Мінска, 9 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Чарнігаў — Оўруч); аўтадарогай звязаны з Брагінам.

Да 1959 г. вёска. 

У 1926–1962 гг. цэнтр Камарынскага раёна.

У 1939 г. у Камарыне 1 721 жыхар.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Камарын акупіраваны 28 жніўня 1941 г. Ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у горадзе і раёне загінулі 1 064 чалавекі, у т. л. 2 ваеннапалонныя. У Камарыне ў верасні — кастрычніку 1941 г. гітлераўцы расстралялі 89 яўрэяў.

На тэрыторыі раёна дзейнічалі Камарынскі падпольны райкам КП(б)‌Б, партызанскі атрад імя К. Я. Варашылава і партызанскі атрад імя Р. І. Катоўскага (абодва Палескай вобласці).

Камарын вызвалены 23 верасня 1943 г. войскамі 13‑й арміі (генерал-лейтэнант М. П. Пухаў) Цэнтральнага фронту (2‑га фармірававання) ў час правядзення Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі 1943 г. Непасрэдны ўдзел у вызваленні гарадскога пасёлка прымаў 360‑ы стралковы полк (падпалкоўнік М. І. Сташак) 74‑й стралковай дывізіі (генерал-маёр А. А. Казаран) пры ўдзеле падраздзяленняў 8‑й стралковай дывізіі (палкоўнік П. М. Гудзь) 15‑га стралковага корпуса (генерал-маёр I. I. Люднікаў). Яны першымі на гэтым участку выйшлі да Дняпра i ў ноч на 22 верасня 1943 г. фарсіравалі яго на падручных сродках i рыбацкіх чаўнах, прарвалі абарону ворага i захапілi плацдарм на правым беразе ракi. Пасля пераправы часці атакавалі гітлераўцаў i захапілі шэраг населеных пунктаў, акружылі i знішчылі фашысцкі гарнізон у Камарыне.

Камарын — першы раённы цэнтр Беларусі, вызвалены савецкімі войскамі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Больш як 20 салдатам і афіцэрам, якія вызначыліся пры фарсіраванні Дняпра ў раёне Камарына, было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У Камарыне знаходзяцца:

  • брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі пры фарсіраванні Дняпра i вызваленні Камарына i суседніх вёсак, і партызан; на магіле пастаўлены помнік;

  • мемарыяльны комплекс «Парк Перамогі»;

  • помнік у гонар воінаў-вызваліцеляў.


Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 4: Кадэты—Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997.

  3. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя: у 10 т. Т. 1: Кн 1: Гомельская вобласць / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004.

  4. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Брагінскага раёна / Рэдкал.: І. Ф. Ганжураў [і інш.]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2003.

  5. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  6. Памяць Беларусі. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  7. Численность населения СССР на 17 января 1939 года. По районам, районным центрам, городам, рабочим посёлкам и крупным сельским населённым пунктам. – Москва: Госпланиздат, 1941.

  8. Свидетельствуют палачи: уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941–1944 гг.: документы и материалы / сост.: В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2009.

  9. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2021.

  10. Холокост в Беларуси: трагедия и память: документы и материалы / сост.: В. Д. Селеменев (руководитель) [и др.]. – Минск: Колорград, 2022.

  11. Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) / А. Л. Манаенков (руководитель) [и др.]. – Минск: Беларусь, 1983.

  12. Шомоди В. Э. Маршрутами народной славы: учебное пособие для педагогов и воспитателей. – Минск: Университетское, 2001.

  13. Смиловицкий Л. Л. Евреи Беларуси в годы Холокоста: Сборник избранных статей. – Тель-Авив: б. и. 2021.

  14. Ботвинник М. Б. Памятники геноцида евреев Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2000.

  15. Винница Г. Р. Холокост на оккупированной территории Восточной Белоруссии в 1941 – 1944 годах: монография. – Минск: Ковчег, 2014.