pdf

КАМАРЫН

Дата стварэння: 14.04.2023 11:06:09

Дата змены: 25.10.2024 10:05:06


location Google location Yandex

Камарын (мемарыял Вялікай Айчыннай вайны)

КАМАРЫН, гарадскі пасёлак

Помнік у гонар воінаў-вызваліцеляў у гарадскім пасёлку Камарын.

КАМАРЫН, гарадскі пасёлак

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі пры фарсіраванні ракі Днепр і вызваленні гарадскога пасёлка Камарын і суседніх вёсак, і партызан.

КАМАРЫН, гарадскі пасёлак

Мемарыяльны комплекс «Парк Перамогі» ў гарадскім пасёлку Камарын.

Кама́рын

Гapадскі пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці, прыстань на р. Дняпро. За 52 км на поўдзень ад г. Брагін, за 159 км ад г. Гомель, за 404 км ад Мінска, 9 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Чарнігаў — Оўруч); аўтадарогай звязаны з Брагінам.

Да 1959 г. вёска. 

У 1926–1962 гг. цэнтр Камарынскага раёна.

У 1939 г. у Камарыне 1 721 жыхар.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Камарын акупіраваны 28 жніўня 1941 г. Ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у горадзе і раёне загінулі 1 064 чалавекі, у т. л. 2 ваеннапалонныя. У Камарыне ў верасні — кастрычніку 1941 г. гітлераўцы расстралялі 89 яўрэяў.

На тэрыторыі раёна дзейнічалі Камарынскі падпольны райкам КП(б)‌Б, партызанскі атрад імя К. Я. Варашылава і партызанскі атрад імя Р. І. Катоўскага (абодва Палескай вобласці).

Камарын вызвалены 23 верасня 1943 г. войскамі 13‑й арміі (генерал-лейтэнант М. П. Пухаў) Цэнтральнага фронту (2‑га фармірававання) ў час правядзення Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі 1943 г. Непасрэдны ўдзел у вызваленні гарадскога пасёлка прымаў 360‑ы стралковы полк (падпалкоўнік М. І. Сташак) 74‑й стралковай дывізіі (генерал-маёр А. А. Казаран) пры ўдзеле падраздзяленняў 8‑й стралковай дывізіі (палкоўнік П. М. Гудзь) 15‑га стралковага корпуса (генерал-маёр I. I. Люднікаў). Яны першымі на гэтым участку выйшлі да Дняпра i ў ноч на 22 верасня 1943 г. фарсіравалі яго на падручных сродках i рыбацкіх чаўнах, прарвалі абарону ворага i захапілi плацдарм на правым беразе ракi. Пасля пераправы часці атакавалі гітлераўцаў i захапілі шэраг населеных пунктаў, акружылі i знішчылі фашысцкі гарнізон у Камарыне.

Камарын — першы раённы цэнтр Беларусі, вызвалены савецкімі войскамі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Больш як 20 салдатам і афіцэрам, якія вызначыліся пры фарсіраванні Дняпра ў раёне Камарына, было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У Камарыне знаходзяцца:

  • брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі пры фарсіраванні Дняпра i вызваленні Камарына i суседніх вёсак, і партызан; на магіле пастаўлены помнік;

  • мемарыяльны комплекс «Парк Перамогі»;

  • помнік у гонар воінаў-вызваліцеляў.