ЛЁЗНЕНСКІЯ ВАЙСКОВЫЯ ЗЛУЧЭННІ І ЧАСЦІ

Дата стварэння: 14.04.2023 11:11:48

Дата змены: 01.03.2024 09:57:17


Лёзненскія вайско́выя злучэ́нні i ча́сці

За вызваленне раённага цэнтра Лёзна Віцебскай вобласці (8.10.1943) у ходзе наступлення на віцебскім напрамку загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага ад 10 кастрычніка 1943 г. ганаровае найменне «Лёзненскія» нададзена пяці злучэнням і часцям Калінінскага фронту.

Часці і злучэнні, якім нададзена ганаровае найменне «Лёзненскія»: 158‑я стралковая дывізія (генерал-маёр I. С. Бязуглы), 28‑я гвардзейская танкавая брыгада (палкоўнік Я. М. Кавалёў), 4‑я знішчальна-процітанкавая артылерыйская брыгада (палкоўнік М. П. Саўлевіч), 472‑і гаўбічны артылерыйскі полк (падпалкоўнік Б. С. Габедашвілі), 114‑ы матарызаваны інжынерны батальён (маёр Р. I. Мірзоеў).