pdf
ЛІДСКАЕ ПАРТЫЗАНСКАЕ ЗЛУЧЭННЕ

Група камандзіраў і палітработнікаў Лідскага партызанскага злучэння. Май 1944 г.

ЛІДСКАЕ ПАРТЫЗАНСКАЕ ЗЛУЧЭННЕ

Дата стварэння: 14.04.2023 11:12:13

Дата змены: 11.09.2024 14:13:51


Лі́дскае партыза́нскае злучэ́нне

Створана ў красавіку 1943 г. паводле рашэння Баранавіцкага падпольнага абкама КП(б)‌Б. Уваходзіла ў склад абласнога Баранавіцкага партызанскага злучэння.

Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Воранаўскага, Іўеўскага, Лідскага, Любчанскага, Навагрудскага і Юрацішкаўскага раёнаў Баранавіцкай вобласці.

Аб’ядноўвала 6 партызанскіх брыгад: імя Аляксандра Неўскага, імя Ф. Э. Дзяржынскага, імя С. М. Кірава, імя В. І. Чапаева, «Уперад», 1‑ю Баранавіцкую; акрамя таго, на тэрыторыі Лідскай зоны дзейнічалі асобна брыгада «Няўлоўныя», атрады «Слаўны», «Наватары», спецгрупы «Заходнія» і «Знішчальнік», у Навагрудскім pаёне размяшчаўся сямейны атрад імя М. І. Калініна.

Злучылася з Чырвонай арміяй 6–11 ліпеня 1944 г., перад гэтым у брыгадах і атрадах налічвалася 4,2 тыс. партызан.

Камандзір — 1‑ы сакратар Лідскага міжрайпартцэнтра і Лідскага падпольнага гаркама-райкама КП(б)‌Б Я. Д. Гапееў. У штаб злучэння ўваходзілі: [Б. А.] Скуратовіч, Р. Ц. Вараб’ёў, I. Я. Мухартаў, Г. Р. Каган, [П. I.] Лыскоў, П. I. Серабракоў, [Г. П.] Дзятлава, Ю. Б. Драгун, Ю. I. Тайц.