pdf

ВАЎКАВЫСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКАМ КП(б)‌Б

Дата стварэння: 22.10.2024 14:27:59

Дата змены: 24.03.2026 10:38:16


Ваўкавы́скі падпо́льны райка́м КП(б)‌Б

Ваўкавыскі падпольны раённы камітэт КП(б)‌Б.

Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці.

Створаны 28 лістапада 1943 г. рашэннем Беластоцкага падпольнага абкама КП(б)‌Б, дзейнічаў пад яго кіраўніцтвам.

Узначальваў падпольную і партызанскую барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праводзіў палітычную і арганізатарскую работу сярод насельніцтва раёна і партызан.

Базіраваўся ў партызанскім атрадзе імя М. І. Калініна Беластоцкай вобласці.

Друкаванага органа не меў.

Спыніў сваю дзейнасць 16 ліпеня 1944 г.

Сакратар райкама Р. С. Лук’янаў (адначасова камісар атрада імя М. І. Калініна); члены райкама: С. Ф. Тафінцаў, В. А. Чыстова.