Дата стварэння: 22.10.2024 14:45:40
Дата змены: 28.05.2025 12:04:14
Партыза́нскі атра́д А. Свентаржы́цкага
Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі ў Валожынскім і Івянецкім раёнах Баранавіцкай вобласці, Заслаўскім раёне Мінскай вобласці і Радашковіцкім раёне Вілейскай вобласці ў складзе Асобага злучэння партызанскіх атрадаў.
Створаны ў канцы ліпеня 1942 г. з жыхароў Івянецкага, Валожынскага раёнаў і партызанскай групы Я. Д. Васюціна.
У канцы верасня 1942 г. атрад (55 чалавек) расфарміраваны. Групы Я. Д. Васюціна і А. Свентаржыцкага да канца 1942 г. праводзілі баявыя аперацыі самастойна, потым уліліся ў партызанскую брыгаду імя В. П. Чкалава.
Камандзір атрада ў ліпені — верасні 1942 г. А. Свентаржыцкі.