Дата стварэння: 22.10.2024 14:46:12
Дата змены: 16.06.2025 08:53:12
Партыза́нскі атра́д «Васі́льева»
Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Бярэзінскага раёна Магілёўскай вобласці.
Створаны ў чэрвені 1941 г. як знішчальны атрад, потым перайшоў да партызанскіх метадаў барацьбы.
Партызаны ў ліпені 1941 г. каля в. Мачаск разграмілі варожую аўтакалону.
У кастрычніку 1941 г. атрад выйшаў у савецкі тыл.
Камандзір С. В. Юрын («Васільеў»).