Дата стварэння: 22.10.2024 14:47:21
Дата змены: 21.07.2025 09:03:31
Партыза́нскі атра́д 347‑ы
Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Створаны ў маі 1944 г. паводле рашэння Бярозаўскага падпольнага райкама КП(б)Б на базе ініцыятыўнай групы, вылучанай партызанскім атрадам 345‑м, і рэзерваў Пескаўскага і Стрыгінскага сямейных лагераў.
Партызаны ўдзельнічалі ў аперацыі «Рэйкавая вайна» на чыгуначным участку Бяроза Картузская — Косава Палескае, знішчалі тэлефонна-тэлеграфныя лініі, ахоўвалі мірнае насельніцтва.
Атрад злучыўся з Чырвонай арміяй 12 ліпеня 1944 г., на той момант у ім налічвалася 112 партызан.
Камандзір атрада А. Д. Арбузаў, камісар А. Я. Царычаў, начальнік штаба П. Х. Пімоненка.