Дата стварэння: 22.10.2024 14:49:57
Дата змены: 28.05.2025 12:04:14
Партыза́нскі атра́д імя́ С. М. Кі́рава
Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай тэрыторыі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці і Васілевіцкага раёна Палескай вобласці.
Створаны ў маі 1943 г. на базе груп, вылучаных з атрадаў імя К. Я. Варашылава (гл. Партызанская брыгада Рэчыцкая імя К. Я. Варашылава), «Бальшавік», імя В. І. Чапаева Гомельскай вобласці. Атрад абслугоўваў штаб партызанскага злучэння Гомельскай вобласці.
Атрад (251 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй 23 лістапада 1943 г.
Камандзір атрада В. Я. Шытман; камісары: В. М. Палянічка, Ф. Д. Трыфанаў; начальнік штаба I. С. Фралоў.