МАЛАДЗЕЧАНСКІ ЛАГЕР СМЕРЦІ, Шталаг № 342, у Вялікую Айчынную вайну
pdf

МАЛАДЗЕЧАНСКІ ЛАГЕР СМЕРЦІ

Дата стварэння: 05.12.2024 10:44:13

Дата змены: 27.12.2024 11:41:10


location Google location Yandex

Маладзечанскі лагер смерці


МАЛАДЗЕЧАНСКІ ЛАГЕР СМЕРЦІ, Шталаг № 342, у Вялікую Айчынную вайну

Мемарыяльны комплекс ахвярам Маладзечанскага лагера смерці.

Маладзе́чанскі ла́гер сме́рці

Шталаг № 342.

Створаны нямецка-фашысцкімі акупантамі ў ліпені 1941 г. у час Вялікай Айчыннай вайны на ўскраіне г. Маладзечна (3 лагеры, 13 аддзяленняў на чыгуначных лініях) для масавай загубы савецкіх ваеннапалонных; у 1941 г. тут трымалі і цывільнае насельніцтва; пастаянна знаходзілася каля 30 тыс. чалавек.

Лагер быў абгароджаны калючым дротам. Вязні размяшчаліся ў бараках без ацяплення, за суткі атрымлівалі на чалавека 100 г эрзац-хлеба і 1 л малапажыўнай поліўкі (баланды). Ад фізічнага знясілення, голаду, эпідэміі тыфу і іншых хвароб пачалася масавая смяротнасць. Сістэматычна праводзіліся расстрэлы вязняў.

Да чэрвеня 1944 г. у лагеры было загублена 33 150 чалавек.

У 1996 г. на месцы Маладзечанскага лагера смерці адкрыты мемарыяльны комплекс.