ЗНАМЯ СВОБОДЫ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Ашмянскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Вілейскай вобласці
pdf

«ЗНАМЯ СВОБОДЫ»

Дата стварэння: 05.05.2023 11:57:38

Дата змены: 11.09.2024 14:18:04


ЗНАМЯ СВОБОДЫ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Ашмянскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Вілейскай вобласці

Газета «Знамя свободы» — орган Ашмянскага падпольнага райкама КП(б)‌Б і партызанскай брыгады імя М. Ф. Гастэлы.

«Зна́мя свобо́ды»

Газета, заснавана ў кастрычніку 1939 г. як орган Часовага ўпраўлення Ашмянскага павета і г. Ашмяны, затым Ашмянскага павятовага камітэта КП(б)‌Б і павятовага выканаўчага камітэта. Орган Ашмянскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Вілейскай вобласці (5.2.1940–19.6.1941).

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Ашмянскага падпольнага райкама КП(б)‌Б і партызанскай брыгады імя М. Ф. Гастэлы. Выходзіла ў 1943–1944 гг. Вядома 13 нумароў за перыяд з 25 кастрычніка 1943 г. да 1 мая 1944 г. на рускай мове. Рэдактар У. А. Бабарыкін.

Пасля вызвалення БССР выдавалася пад даваеннай назвай. У маі 1962 г. назва змянілася на «Красное знамя». З 1965 г. друкавалася як орган Ашмянскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савета народных дэпутатаў з 1977) Гродзенскай вобласці.

Са студзеня 1992 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Ашмянскі веснік» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт і Ашмянскі раённы Савет дэпутатаў.