ЗНАМЯ СВОБОДЫ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Ашмянскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Вілейскай вобласці
pdf

«ЗНАМЯ СВОБОДЫ»

Дата стварэння: 05.05.2023 11:57:38

Дата змены: 11.09.2024 14:18:04


«Зна́мя свобо́ды»

Газета, заснавана ў кастрычніку 1939 г. як орган Часовага ўпраўлення Ашмянскага павета і г. Ашмяны, затым Ашмянскага павятовага камітэта КП(б)‌Б і павятовага выканаўчага камітэта. Орган Ашмянскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Вілейскай вобласці (5.2.1940–19.6.1941).

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Ашмянскага падпольнага райкама КП(б)‌Б і партызанскай брыгады імя М. Ф. Гастэлы. Выходзіла ў 1943–1944 гг. Вядома 13 нумароў за перыяд з 25 кастрычніка 1943 г. да 1 мая 1944 г. на рускай мове. Рэдактар У. А. Бабарыкін.

Пасля вызвалення БССР выдавалася пад даваеннай назвай. У маі 1962 г. назва змянілася на «Красное знамя». З 1965 г. друкавалася як орган Ашмянскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савета народных дэпутатаў з 1977) Гродзенскай вобласці.

Са студзеня 1992 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Ашмянскі веснік» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт і Ашмянскі раённы Савет дэпутатаў.


Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Регионы Беларуси. Гродненская область: энциклопедия: в 7 т. Т. 4. Кн. 1 / Редкол.: В. В. Андриевич (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014.

  3. Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.

  4. Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.

  5. Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.

  6. Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.

  7. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ашмянскага раёна / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БЕЛТА, 2003.

  8. І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  9. Подпольная и партизанская печать Беларуси: газеты, листовки, рукописные материалы, стенгазеты / сост.: А. В. Белый, В. Ю. Лысенко. – Минск: Национальная библиотека Беларуси, 2015. – 1CD-ROM.