Дата стварэння: 05.05.2023 11:59:01
Дата змены: 11.09.2024 15:26:25
«И́скра»
Газета, заснавана ў кастрычніку 1939 г. як орган Валожынскага Часовага упраўлення. Затым з’яўлялася органам Часовага упраўлення Валожынскага павета, Валожынскага павятовага камітэта КП(б)Б і выканаўчага камітэта. У перыяд з 1 лютага 1940 г. па 18 чэрвеня 1941 г. орган Валожынскага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Баранавіцкай вобласці.
У час нямецка-фашысцкай акупацыі выдавалася як орган Валожынскага падпольнага райкама КП(б)Б. Вядомы 34 нумары (№ 21–29 за 1943; № 1–25 за 1944) за перыяд з 28 жніўня 1943 г. да 3 ліпеня 1944 г. на беларускай і рускай мовах. Рэдактары: М. К. Чыжыкаў, С. А. Кузняцоў, М. А. Гайваронскі.
Пасля вызвалення Беларусі выходзіла пад той жа назвай. У перыяд з 2 мая 1962 г. па 31 сакавіка 1965 г. адбыўся перапынак у выданні. З 1 красавіка 1965 г. — «Працоўная слава», орган Валожынскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977) Мінскай воблаці.
Раённая газета, выходзіць пад назвай «Працоўная слава» адзін раз на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнік — Валожынскі раённы выканаўчы камітэт.