ЛЕНІНСКІ ШЛЯХ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Асвейскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Віцебскай вобласці
ЛЕНІНСКІ ШЛЯХ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Асвейскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Віцебскай вобласці

Газета «Ленінскі шлях» — орган Асвейскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«ЛЕНІНСКІ ШЛЯХ»

Дата стварэння: 05.05.2023 12:00:57

Дата змены: 23.08.2024 10:08:58


«Ле́нінскі шлях»

Газета, заснавана ў снежні 1930 г. як орган Асвейскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Віцебскай вобласці. Выходзіла да 22 чэрвеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Асвейскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Вядома 9 нумароў (№ 1–5; № 7–10) за перыяд з 12 чэрвеня да 24 кастрычніка 1943 г. пераважна на беларускай мове (№ 1 газеты на рускай мове). Рэдактар Я. В. Лукашонак.

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай як орган Асвейскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Выданне спынена на № 64 за 8 жніўня 1959 г. у сувязі са скасаваннем Асвейскага раёна.