ЛУПАЛАЎСКІ ЛАГЕР СМЕРЦІ, шталаг № 813, у Вялікую Айчынную вайну
pdf

ЛУПАЛАЎСКІ ЛАГЕР СМЕРЦІ

Дата стварэння: 17.12.2024 10:09:10

Дата змены: 22.10.2025 09:56:09


location Google location Yandex

Лупалаўскі лагер смерці


Лу́палаўскі ла́гер сме́рці, шталаг № 813

Месца масавай загубы савецкіх ваеннапалонных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў паўднёва-ўсходняй частцы г. Магілёў (былое мястэчка Лу́палава) у 1941–1943 гг. у час Вялікай Айчыннай вайны.

Створаны нямецкім ваенным камандаваннем як лагер ваеннапалонных. Быў некалькі разоў агароджаны калючым дротам, па якім пускалі электрычны ток.

Вязні ўтрымліваліся ў антысанітарных умовах, таму хварэлі на тыф і масава паміралі. Акупанты мучылі іх голадам, катавалі, праводзілі масавыя расстрэлы. За суткі ў лагеры гінула да 250 чалавек, памерлых закопвалі каля баракаў. Да 1943 г. тут было загублена больш за 40 тыс. чалавек.

У 1948 г. на брацкіх могілках вязняў Лупалаўскага лагера і воінаў Чырвонай арміі, якія загінулі ў баях за вызваленне Магілёва, быў пастаўлены помнік, у 1984 г. узведзены мемарыяльны комплекс «Подзвіг народа бессмяротны», запалены Вечны агонь.

У памяць аб загубленых гітлераўцамі вязнях Лупалаўскага лагера смерці названы бульвар Непакорных у Магілёве.



Літаратура
  1. Могилёв: энциклопедический справочник / Редкол.: И. П. Шамякин (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Белорусская Советская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 1990.

  2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  3. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Магілёўскага раёна / Рэдкал.: У. Ф. Агурцоў. – Мінск: Полымя, 1996.

  4. Яцкевіч Н. А. Масюкоўшчына. Трагедыя савецкіх ваеннапалонных / Н. А. Яцкевіч, М. Г. Нікіцін. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019.

  5. Регионы Беларуси. Могилёвская область: энциклопедия: в 7 т. Т. 6. Кн. 2: Л—Я / Редкол.: О. В. Ванина (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 2021.

  6. Геноцид белорусского народа. Лагеря смерти: информационно-аналитические материалы и документы / под общ. ред. А. И. Шведа. – Минск: Беларусь, 2022.