НАРОДНЫЙ МСТИТЕЛЬ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Івянецкага падпольнага райкама КП(б)‌Б Баранавіцкай вобласці
pdf

«НАРОДНЫЙ МСТИТЕЛЬ»

Дата стварэння: 05.05.2023 12:04:07

Дата змены: 11.09.2024 14:20:24

НАРОДНЫЙ МСТИТЕЛЬ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Івянецкага падпольнага райкама КП(б)‌Б Баранавіцкай вобласці

Газета «Народный мститель» — орган Івянецкага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«Наро́дный мсти́тель»

Газета, орган Івянецкага падпольнага райкама КП(б)‌Б Баранавіцкай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Друкавалася ў Налібоцкай пушчы. Вядома 56 нумароў (№ 7–38 за 1943 № 1–34 за 1944) за перыяд з 16 чэрвеня 1943 г. да 29 чэрвеня 1944 г. пераважна на рускай мове (№ 7–12 за 1943 на беларускай і рускай мовах). Пад загалоўкам «Народны мсціцель» выходзілі № 7–13 газеты (да 10.8.1943). Рэдактары: Г. В. Будай (па люты 1944), А. А. Казей (да 1.4.1944, загінуў), У. К. Курленка (Курыленка) і Я. І. Мартынкін (з красавіка 1944).

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад назвай «Ивенецкая правда» як орган Івянецкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных Баранавіцкай, Маладзечанскай (са студзеня 1954), пасля Мінскай (са студзеня 1960) вобласці. Выданне спынена на № 31 за 18 красавіка 1962 г. у сувязі са скасаваннем Івянецкага раёна.