Дата стварэння: 05.05.2023 12:13:09
Дата змены: 11.09.2024 14:23:04
«Чырво́ная звязда́»
Газета, заснавана ў верасні 1939 г. пад назвай «Голас рабочага». Са снежня 1939 г. называлася «Чырвоная звязда». Друкавалася як орган Часовага ўпраўлення г. Баранавічы; Баранавіцкіх абкама і павяткама КП(б)Б і аблвыканкама; Баранавіцкіх абкама КП(б)Б і аблвыканкама; Баранавіцкіх абкама і гаркама КП(б)Б і абласнога Савета дэпутатаў працоўных. Выходзіла да 23 чэрвеня 1941 г.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Баранавіцкага падпольнага абкама КП(б)Б. Выдавалася ў Налібоцкай пушчы. Вядома 86 нумароў за перыяд з 26 красавіка 1943 г. да 4 ліпеня 1944 г. на беларускай і рускай мовах. Рэдактары: Р. А. Старавойценка, Г. В. Будай (з 14.2.1944).
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай. З 2 сакавіка 1963 г. змяніла назву на «Знамя коммунизма». З 1965 г. друкавалася як орган Баранавіцкіх райкама і гаркама КПБ, раённага і гapадскога Саветаў народных дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977) Брэсцкай вобласці.
Са студзеня 1991 г. аб’яднаная газета, выходзіць пад назвай «Наш край» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Баранавіцкі раённы выканаўчы камітэт і Баранавіцкі раённы Савет дэпутатаў, Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт і Баранавіцкі гарадскі Савет дэпутатаў, калектыў рэдакцыі.